Э.А. По "Званы"

1

Чуеш, дзындзікі звіняць,
Як звіняць!
Гэта сані з прадказаннем светлай радасці ляцяць!

Як маністы, серабрысты
Ў льдзінках золкавай смугі
Мігаценнем прамяністым
Льецца смех крыштальна чысты
Да вясёлкавай дугі.
Кожны міг, міг, міг,
Старадаўніх рунаў блік,
Рытмам, рыфмаю званочкаў
Уватканы ў перазвон!
Што за звон, звон, звон,
Звон, звон, звон,
Серабрысты, галасісты перазвон!

2

Чуешь, шлюбных бомаў бой
Над сабой!
Аб вянчальным ладзе весціць залатых званоў прыбой!
Скрозь дурманны водар ночы
Асалода лёгка крочыць
Ад крыніцы маладой.

З літых ноткаў
Льецца струннае
струменне на цурокавы пакой,
Даўки, выспелы, духмяны, як выданніцы напой,
што лунае так дрыготка

Бы з манет,
Струнны струмяніць спакой,
Даўки, выспелы, духмяны, як выданніцы напой,
Як лунаючы ранет.

Ад памінаў замагільных
Мілагучна і прыхільна, шчодра, звіліста забіў,
Узняўся ў вечнасць і, застыла,
У будучыню ўзгаманіў
Шматгалосна і ускрыла
Адліваны перазвон.
Што за звон, звон, звон,
Гэты звон, звон, звон,
Звон, звон, звон,
Поўніць тонамі гармонію стазвон!


3

Чуеш, б’е набатны звон,
Медны звон!
Драму жудасці і гора вусцішна бубеніць ен.
Чорным горнам уначы
Ў трызненні жуда крычыць!
Спуд не ў моцы галасіць,
Віскатліва верашчыць
Гаманой,

Скавытаннем, што вішчыць да літасцівасці агню,
Да шалёнага вагання звар’яцелага агню.
Усё вышэй, вышэй шуганне,
З ліхаманкавым дыханнем,
З маньякальнасцю няўтольнай –
Тут, цяпер – або ніколі –
Завалодаць навакольнай
Поўні марнай светлынёй.
Гэты звон, звон, звон,
Дух адчаю месціць ён,
Дрынкаціць,
Вывяргае скрыгат, ляскі
З чэрава жахлівых пляскаў,
Аж паветра брынкаціць.
У напрузе чуе вуха
Цераз рогат,
Цераз грукат,
Як гайдаюць бомаў рухі
Лямант, роспач, глум і стогн,
Бы спадаюць,
Прыбываюць,
Разварочваючы гонг,
З медных хваляў утвараюць ліха й жаху перазвон.
Што за звон,
Гэты звон, звон, звон,
звон, звон, звон,
Бразгатання, рыку, ржання перазвон!

4

Чуеш, гоман – гэта звон,
Нудны звон!
У свет сакральны, пахавальны запрашальна уводзіць ён.
Ва ўрачыстасці паўночнай
Слухай гук маркотны, змрочны,
Млей у меланхольных тонах,
Заржавелых і вантробных.
Акаваў ланцуг выробны
Сумны стогн.
Тых абрысаў на званіцы
У каплічных плашчаніцах
Думны сон
Хвалі тонаў гоняць, гоняць у манатонны ўнісон.
Услаўленне ў гулкім звоне –
Цяжар мораку ва ўлонні,
Зла амбон.
Не кабета, не мужчына,
Не з звяр’я і не з птушыных –
Князь вампіраў
З мутных дамавінаў віру
Гоніць гоман, гоман, гоман,
Труннай цемры донны звон,
Рогат з горла рвецца вон
У журботны перазвон.
У скуголенні, скаканні
Лямантуе аб скананні
Зданяў сонм.
Кожны міг, міг, міг,
Старадаўних рунаў блік,
Уватканы ў перазвон,
Перазвон.
Кожны міг, міг, міг,
Старадаўніх рунаў блік,
Трапяткі ўватканы звон
у таемны перазвон,
У рыдаючы ўватканы перазвон.
Кожны міг, міг, міг,
Даўніх трапных рунаў блік,
Уватканы ў перазвон,
У гэты звон, звон, звон,
У гайдаючы ўватканы перазвон,
Памінальны перазвон,
Звон, звон, звон,
Поўны стогнаў і жалобы перазвон.

Публикация January 26, 2008 от Elena

« Prev itemNext item »

Comments

Нет комментариев

Leave comment

Для добавления комментария вы должны зайти как пользователь.