Пiнг-хайку-понг

Molgam

Мяне дауно цiкавiць форма хайку цi хоку. На беларускай мове хайку амаль не знайсцi. Мiж iншым, гэтая кароткая форма убiрае у сябе шмат вобразу i паэтычнага сэнсу.
Я паглядзела на некаторыя тутэйшыя тэмы i асмелiлася прапанаваць нешта кшталту гульнi. Уласна кажучы,такую гульню я падгледзела у iнтэрнэце,не сама прыдумала.

Вось умовы гульнi.

Пiша нехта хайку. Апошнi радок гэтага хайку становiцца першым для наступнага хайку другога чалавека. I гэтак далей па ланцугу. Але на адзiн радок трэба сачынiць два хайку. Гэтыя два хайку спаборнiчаюць,выбiраецца толькi адзiн з iх, што i прадоужыць ланцуг.Асноуная умова. Хоку павiнны быць напiсаны на беларускай мове.


Ника


Вечаровы час
цiха шэпча. Над небам
iдзе жоуты снег.

Е.Е.

Вечаровы час,
Блакiтнае струменiць:
Подых дзiцяцi.


molgam

Подых дзiцяцi
Падхоплiвае вецер.
Быць навальнiцы.

 

Светлана

Подых дзiцяцi
Шаволiць павуцiнне.
Снi сон празрысты.

 

Е.Е.

Снi сон празрысты
Пад небам, дзе жоуты снег
Зорамi сыпле.

 

Ника

зорамi сыпле
цiхаму сну, надышлi
часы свiтанку

 

Е.Е.

Зорамi сыпле
Поуня рудая: смутак
Адзваньваецца.

 

Светлана

Адзваньваецца
Дажджынамi дажынак
Звонку. Дажыць бы!

 

Мольгам

Адзваньваецца
Шумам вышыня ўвушшу.
Дазвацца б цябе!

 

Звонку дажыць бы
Да сонечных праменняў.
Сэрца адтае?

 

Е.Е.

Звонку дажыць - бы
Змрок дацягнуць да золку,
Да золкай iмжы.

 

Ника

сэрца адтае...
колкiя вочы твае
мне не патрэбны.

 

Е.Е.

Сэрца адтае,
Стане вабным напоем
Жоўтым дзьмухаўцам.


***

Мне не патрэбна
Плынь нябёсаў. Дай зiрнуць
У колкiя вочы твае.

 

Мольгам

Жоўтым дзьмухаўцам:
Нават пад лiўнем ззяйце,
Вабiце сонца.

 

Светлана

Жоутым дзьмухауцам:
Сакура не квiтнее
Моцна, як вiшнi.

 

Е.Е.

Жоўтым дзьмухаўцам
Хутка стаць белым пухам.
Красуе жыццё.

 

Ника

Жоутым дзьмухауцам
Здаюцца мне усе мары.
Чакай спаткання

 

Мольгам

Жоутых дзьмухауцоу

Жоутым-жоута на двары.
У небе вусцiш.

 

Георг

Жизнь ресцветает
Среди листьев опавших.
Светлеет печаль.

 

Мольгам

Красуе жыццё,
Буяе квецень лясоў -
Радыяцыя.

 

Е.Е.

Святлее журба.
Толькi водар чаромхi
Горка-салодкi.

 

Светлана

Святлее журба
У Дэмана Лермантава.
Ужо не ўзляцець.

 

Богдаша

З бiрузовага
Неба бярозы смокчуць
Сок бярозавы.

 

Красуе жыццё
Лiпкiмi лiсцiкамi
ў сонечным лесе.

 

Светлана

Сок бярозавы
Крышталiнамi падае.
Дрэвы цi плачуць?

 

Мольгам

Дрэвы цi плачуць,
Цi стогнуць... Адкуль жа цiш,
Што смогчыць сэрца?

 

Ника

што смогчыць сэрца?
я памiраю... цiха
ноч надыходзiць.

 

Светлана

Дрэвы цi плачуць?
Квецень за паугадзiны
Градам пабiла.

 

Марычка

Градам пабiла
Вiшнi i слiвы.
Зварым з каштанаў кампот.

 

Мольгам

Зварым з каштанаў
Кампот, падсмажым. Алей
Выжанем з кмену.

Публикация June 22, 2008 от Elena

« Prev itemNext item »

Comments

Выжане з кмену
Апошняя маланка
Гучнасць паветра.

Публикация от Елена | June 24, 2008 | 07:46:33

Лэх лэха!

Гучнасць паветра,
Клiча рог да Зыходу:
Устань i iдзi!

Публикация от Елена Евич | July 06, 2008 | 10:52:51

Leave comment

Для добавления комментария вы должны зайти как пользователь.