Гузікі

Коляе бялізна,
Белы карагод.
Сёння я вялізны,
Мне трынаццаць год.

Мой чартовы тузін
Поўны на людзей:
Кожны шые гузік
Да плашча надзей.

Гэты плашч ў спякоту,
Гэты плашч у дождж
Разагнаў турботы
Поперак і ўдоўж.

Знаю кожны гузік
На сваім плашчы,
Помню ўсіх, хто здолеў
Мне дапамагчы.

Нават ноччу свецяць
Гузікі мае.
Забаіцца Сонька –
Загарну яе.

Коляе бялізна,
Белы карагод.
Татаў гуз адгрызла
Смерць, схавала ў рот.

Сёння я вялізны,
Мне трынаццаць год.
Ці прышыў я бліжнім
Гузік ад турбот?

31.12.2008.

Публикация January 12, 2009 от Elena

« Prev item • Next item »

Comments

Нет комментариев

Leave comment

Для добавления комментария вы должны зайти как пользователь.